| 11.07.10 10:24
На Беларусі ва ўсе часы было вельмі шмат таленавітых людзей, у тым ліку паэтаў і празаікаў. Ёсць прапанова стварэння тэмы, у якой бы ўдзельнікі і госці пакідалі б свае любімыя вершы ці урыўкі з твораў беларускіх класікаў. Тым больш, что матэрыялу больш чым дастаткова. Калі камусьці не падабаецца дадзеная тэма, пішыце свой заўвагі я тут жа яе выдалю. P.S. А магчыма менавіта з гэтага топіку некаторыя прачытаюць першы раз у жыцці вершы, пасля якіх крыху задумаецца аб .....
•
Скрытый текст
Я. Купала Я МУЖЫК БЕЛАРУС ----------------------- Я мужык-беларус, – Пан сахі і касы; Цёмен сам, белы вус, Пядзі дзьве валасы. Бацькам голад мне быў, Гадаваў і карміў, Бяда маткай была, Праца сілу дала. Хоць пагарду цярплю, – Мушу быць глух і нем; Хоць сьвет хлебам кармлю, – Сам мякіначку ем. Зь цяжкай працы маей Карыстаюць усе, Толькі мне за яе Няма дзякуй нідзе. Глянь, высокенькі бор, Вокам нельга прабіць; Загудзеў мой тапор, - Як блін поле ляжыць. Сошку з вышак сьцягнуў, Кабылічку ўшчаміў, Плечы трохі прыгнуў, – Лес на пахань зрабіў! Дый засеяў кусок, Потым з жонкай пажаў... Пан пшанічкі тачок – Люба глянуць – наклаў. Дык вось, людцы, які Я мужык-беларус! Пад ілбом сінякі, Цёмен сам, белы вус. Эй, каб цёмен не быў, Чытаць кніжкі умеў, – Я б і долю здабыў Я б і песенькі пеў! Я б патрапіў сказаць, Што і я – чалавек, Што і мне гараваць Надаела ўвесь век.
| 11.07.10 10:35
lik
•
Скрытый текст
Я. Купала БЕЛАРУСКІЯ СЫНЫ -------------------------------- Па беларускім бітым шляху, Б'ючы ў кайданавы званы, Брыдзе чужынец, а зь ім побач Хто? – Беларускія сыны! У беларускім вольным краі, Зь ярэмнай збрыўшы стараны, Царыць чужынец, а ў паслугах Хто? – Беларускія сыны! Над беларускай беднай хатай, Як полка вырвана з труны, Вісіць чужы сьцяг, а трымае Хто? – Беларускія сыны! У Беларусі сьпеў чужацкі, Як над касьцямі груганы, Крумцяць чужынцы, а іх складам Хто? – Беларускія сыны! На беларускім буйным полі Зь вясны да новае вясны Растуць крыжы, а пад крыжамі Хто? – Беларускія сыны!
| 11.07.10 10:41
lik
•
Скрытый текст
Я. Купала ВОРАГАМ БЕЛАРУШЧЫНЫ ------------------------------ Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус Забіць трывогу аб той мове, Якой азваўся беларус? Чаму вам дзіка яго мова? Паверце, вашай ён ня ўкраў, Сваё ён толькі ўспомніў слова, Зь якім радзіўся, падрастаў. Цяпер і вы загаварылі, З апекай выйшлі, як зь зямлі; А што ж дагэтуль вы рабілі? А дзе ж дагэтуль вы былі? Ваш брат і цёмны, і галодны; Хацінка свой зжывае век; I век ня знаў ён дум свабодных, I крыўдзіў свой брат – чалавек. Вам страшна нашай сьлёзнай песьні I жальбы страшна вам глухой? Вам жудка сонца напрадвесьні? Мілей вам холад зь цемнатой? А што ж вам беларус такога Пасьмеў зрабіць, пасьмеў сказаць? Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа, Як свайго брата шанаваць! Эх, кіньце крыўдамі карміцца, – Кожны народ сам сабе пан; I беларус можа зьмясьціцца Ў сям’і нялічанай славян! Напасьцю, лаянкай напраснай Грудзей ня варта мазаліць! Не пагасіць вам праўды яснай: Жыў беларус і будзе жыць! Ня столькі «хамскія» натуры На карках вынесьлі сваіх! I сьвіст даносчыкаў пануры, Паверце, не запудзіць іх! К свабодзе, роўнасьці і знаньню Мы працярэбім сабе сьлед! I будзе ўнукаў панаваньне Там, дзе сягоньня плача дзед!
| 11.07.10 10:51
lik
•
Скрытый текст
Я. Купала БУДЗЬ СЬМЕЛЫМ!.. ------------------------ Будзь сьмелым!.. Магутна ярмо друзгачы! Ідзі сам наперад, другіх ведучы! Будзь сьмелым!.. Не веру людскую брахню, Вер толькі ў адвагу і сілу сваю! Будзь сьмелым, хоць путалі б злыдні ўвакруг, – Адважным ваякам не страшны ланцуг! Будзь сьмелым, як вецер, як воля сама! Знай, сьмелых не чэпе ні крыўда, ні цьма! Будзь сьмелым, як бура, што крышыць дубы, А будзе твой верх, тваё права ўсягды!
| 11.07.10 10:53
lik
•
Скрытый текст
М. Богдановiч ПАГОНЯ ---------------------------------------- Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, – Ўспомню Вострую Браму сьвятую I ваякаў па грозных канях. Ў белай пене праносяцца коні, – Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць. У бязьмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі – гады. Вы за кім у пагоню сьпяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Мо яны, Беларусь, панясьліся За тваімі дзяцьмі уздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон? Бійце ў сэрцы іх – бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць... Маці родная, Маці-Краіна! Не усьцішыцца гэтакі боль... Ты прабач, Ты прымі свайго сна, За Цябе яму ўмерці дазволь!.. Ўсё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
| 11.07.10 11:41
lik
•
Скрытый текст
Р. Барадулiн --------------------- Колькі год Беларусі? Колькі дочкам, сынам, Колькі радасьці, скрусе, Колькі снам, курганам; Колькі зорцы дасьвецьця, Што ўзышла для вякоў, Колькі шумнаму вецьцю Баравых балынакоў; Колькі крэўнаму слову, Што вяшчуе сьвятло, Небу, што крутаброва Маладзік узьняло. Твар крынічнаю вымый Прыдарожнай журбой. Ты спрадвечны Радзімай, I Радзіма – табой. Сьпёкай ці халадзінай Чуцен голас яе. Ты адзін без Адзінай, Ёй Цябе не стае!
| 11.07.10 12:09
lik
•
Скрытый текст
Р. Барадулiн МАЛЕНЬНЕ ЗА БЕЛАРУСЬ ----------------------------- Божа, пашлі Беларусі Ласку з Тваімі вачамі, Сэрцы суцеш у скрусе, Зьлітуйся над крывічамі. Зьнікнуць, Сьвяты, ня дай нам Ад рукатворнага жаху, Верацьмем вечным тайнам Руху Твайго і шляху. Божа, вярні дадому Блудныя душы з выгнаньня. Поперак духу злому Воля гасподняя стане. Хай беларус беларуса Будзе любіць як брата. Сьветлая імем Ісуса Наша крывіцкая хата. Божа, на ўсіх раздарожжах Нас ад напасьцяў варожых Твой зьберажэ напамін. Амін.
| 11.07.10 12:33
lik
•
Скрытый текст
П. Броўка -------------------------- У Беларусі – ясныя вочы, Многа любові ў грудзях: Звонкае поле, звонкія сосны, Звонкі і сонечны шлях. У Беларусі кожны куточак, Дзе ты не пойдзеш, пяе... Звонкае слова, звонкая песьня, Звонкае сэрца яе.
| 11.07.10 12:42
lik
•
Скрытый текст
Н. Гілевіч ------------------------------------------- Паклон табе, мой беларускі краю! Ты – мой, я – твой: ад роду і навек. Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю Твой ліст дубовы – як чароўны лек. За хлеб, што ем, за песьні, што сьпяваю, За шчасьце звацца іменем тваім – Паклон, паклон табе, мой родны краю! Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!
| 11.07.10 12:45
lik
•
Скрытый текст
Я. Купала СПАДЧЫНА -------------------------------- Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Памiж сваiх i чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкi-сны Вясеннiя праталiны, I лесу шэлест верасны, I ў полi дуб апалены. Аб ёй мне будзiць успамiн На лiпе бусел клёкатам I той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам; I тое нуднае ягнят Бляянне-зоў на пасьбiшчы, I крык варонiных грамад На могiлкавым кладбiшчы. I ў белы дзень i ў чорну ноч Я ўсцяж раблю агледзіны, Цi гэты скарб не збрыў дзе проч, Цi трутнем ён не з'едзены. Нашу яго ў жывой душы, Як вечны светач-полымя, Што сярод цемры i глушы Мне свецiць мiж вандоламi. Жыве з iм дум маiх сям'я I снiць з iм сны нязводныя… Завецца ж спадчына мая Ўсяго Старонкай Роднаю.
| 11.07.10 13:52
lik
•
Чёт я не могу понять к чему этот пост тут!!! P.S. это моё мнение... 11.07.10 20:42
ANDREI
•
Супер БЕЛАРУСЫ!!! 12.07.10 06:31
Шаноуны
•
ANDREI пост создан для того, чтоб гостеваЯ была более разнообразной на информацию. Может быть это станет кому-нибудь интересно, может и нет. Или быть может есть какие нибудь другие идеи? С превиликим удовольствием поддержу и вызкажу свое мнение, да и не я один. Т.к. гест читает приличное количество людей, причем не только из Борисова. P.S. В шапке темы написано, если она не попадает в формат геста, то тут же будет удалена. 12.07.10 08:53
lik
•
Скрытый текст
Пімен Панчанка Беларусі --------------------------------------------- Ты ляці, маё слова, праз палі і лясы, Прывітайся з краінай маёй дарагою. Беларусь, я — твой воін адданы і сын, Мае думкі і сэрца заўсёды з табою. Ты мяне гадавала, ты мяне калыхала, Ты мне песьні, як родная маці, сьпявала, Клапатліва зьбірала у шлях. Як люблю я задумлівы шэлест бяроз, Хвалі жыта, сьвятло перадранішніх рос На тваіх аксамітных лугох!.. Цяжка думаць, што там папялішчы і кроў, І усё, што да болю мне люба і дорага, Сёньня стогне пад дзікім прымусам зьвяроў; Што бацькоўская хата зганьбована ворагам. І калі у паходнай палатцы прысьніцца мне Сьветлы гай з залатымі суніцамі, Плёскат сініх азёр на зары, Сьпеў драздоў у смалістым бары, — Тады гасьне туга, адыходзіць самота, Толькі ў сэрцы палае вялікасны гнеў: Не, ня стопчуць красы тваёй брудныя боты, Не, народа майго аніхто не сагне! Ён, магутны, у пушчы адвечныя рушыў, І легенды лунаюць над роднай зямлёй, Што адважны Гаркуша Драпежнікаў глушыць, Што Кастусь Каліноўскі выходзіць на бой; Што усталі з магіл партызаны Дукоры, Каб адвагу у сэрцах юнацкіх расьціць; Што бушуе і пеніцца Нарач, як мора; Нёман гнеўна гамоніць і Прыпяць кіпіць. Веру цьвёрда: сканае бязлітасны вораг, І штандар перамогі над краем запаліць зару, Покуль сонца ня згасьне, Покуль сьвецяцца зоры, Беларусь не загіне, будзе жыць Беларусь!
| 12.07.10 13:57
lik
•
Скрытый текст
Еўдакія Лось Ax, Беларусь, мая ты доля... ------------------------------------ Ax, Беларусь, мая ты доля, Мая сляза і пацалунак, Маё ў бярозках белых поле, Мой песнямі набіты клунак! Нясу цябе праз далі ў далі, Спыняюся на землях розных, Каб скрозь пачулі і пазналі Гамонку вёсен вербалозных. Нясу цябе насустрач люду У тых вачах, што мне дала ты, У словах тых, якімі буду Да скону марнага багатай. Цябе гукаю, дзе ні стану, З табой сябруючы, сябрую, Гаю, калі наносяць раны, Дзеля цябе грахі дарую. Імя тваё дае мне сілы, Хоць не хвалюся я табою — Як пацалункам самым мілым, Як самай горкаю слязою.
| 12.07.10 14:12
lik
•
Скрытый текст
Уладзімір Караткевіч I тады закахалася хмара... --------------------------------------- I тады закахалася хмара... Ў паплавы, ад расы прамяністыя, I ва ўсю Беларусь маю чыстую, У мары бору, ў палёў абшары. I заплакала ад кахання, I слязою чыстай абмыла Усе абшары зямлі маёй мілай, – Ўсе калыскі яе і магілы, Усе змярканні яе і світанні. I пад птушак зялёны гоман Нарадзіліся для абшараў, — Плод кахання бору і хмары, — Мой Дняпро, і Бяроза, і Нёман.
| 12.07.10 14:19
lik
•
Скрытый текст
Рыгор Барадулін Набеларушваецца... ---------------------------------- На Беларусь вяртаецца Бог. Беларусы ўспомнілі, Што яны беларусы. Трыпутнік аблудны На раздарожжы пасох. Бязвернікі ўжо не пнуцца ў Ісусы. На Беларусь вяртаецца Бог. Вера абражаная рунее. За саломінку променя Хапаецца лёх. Наваселіцца Ў душы знелюдзелай надзея. Ступакамі кайнасці Стоптваецца парог Невідочнага незямнога палаца. На Беларусь вяртаецца Бог, Не спяшаючыся вяртацца...
| 13.07.10 14:11
lik
•
Скрытый текст
Пятрусь Броўка Родны край ----------------------------------- Беларусь! Смольны бор, Над імхамі духмяністы верас, Вераснёвы прастор, Што праменнямі сонца звініць. Беларусь! Хто любоў да цябе можа змераць? Акіяны не маюць такой глыбіні. Беларусь! Родны край! Ты жывеш! Маці стрэлася з сынам. Ён спяшаўся ісці. Многа сцежак прайшоў франтавых. I чырвона-чырвона Цвітуць арабіны Па шляхах, па гаях, Па шырокіх палетках тваіх. Беларусь! Сінь азёр! Кружыць, кружыць асенняе лісце... Як ты дорага нам, Як нішто і ніколі ў жыцці. Беларусь, дай напіцца З празрыстай крыніцы, Бо ісці нам з баямі, Далёка-далёка ісці. Беларусь! Твой мурог, Можа, з радасці слёзамі росны; Ты з палону ўстаеш, Паглядзі, як праходзяць сыны. I шумяць і завуць Іх бярозы, яліны і сосны, Кліча Буг, горды Нёман I хвалі шырокай Дзвіны.
| 13.07.10 14:15
lik
|
|